Твой бізнэс. Тваё жыццё. Твой Mac.
Мажліва, вам проста хацелася трошкі больш свабоды. Вы жадалі выпрабаваць лёс. Ці прысвяціць некаторы час уласнаму майстэрству. А можа быць рэалізаваць геніяльную ідэю. Якой бы ні была падстава, інавацыйныя і простыя ў выкарыстанні рашэнні кампаніі Apple створаны, каб дапамагчы вам кіраваць сваім бізнесам, і здольныя зрабіць яго больш мабільным незалежна ад сферы дзейнасці - праектаванне будынкаў, выпек хлебабулачнай прадукцыі, медыцына ці распрацоўка маркетынгавых кампаній, не гаворачы ўжо аб сферах, у якіх камп’ютары Apple выкарыстоўваюцца традыцыйна, - дызайн, паліграфія, відэамантаж, музыка.
Інавацыйныя рашэнні для кіравання бізнесам, якім можна давяраць
Камп’ютары Macintosh дастаўляюцца з усімі праграмнымі дадаткамі, якія неабходныя для паспяховага кіравання бізнесам. Наяўнасць усталяваных праграм дазволіць вам пачаць прадуктыўную працу адразу пасля таго, як вы дастанеце новы Мак са скрыні. На Маке даступныя ўсе дадаткі, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца ў малым бізнесе - Microsoft Office і iWork. Камп’ютары Macintosh пабудаваныя на вытворчых стандартах, якія дазваляюць ажыццявіць непасрэдны абмен файламі з карыстальнікамі Windows і лёгка інтэгруюцца з PC-камп’ютарамі, прынтэрамі і сеткамі, што ўжо існуюць. Бізнесмены, якія карыстаюцца прадукцыяй Apple, добра знаёмыя з прастатой, бесклапотнай эксплуатацыяй і бездакорным тэхнічным абслугованнем камп’ютараў Macintosh, якія выключаюць выдаткі на ўтрыманне ўласнага аддзелу тэхнічнай падтрымкі. Ці залежаў поспех вашага бізнесу калі-небудзь ад сістэмных збояў, вірусаў ці недахопаў сістэмы бяспекі? Разам з Macintosh вы атрымліваеце надзейную і бяспечную аперацыйную сістэму Mac OS X і можаце больш не клапаціцца аб прастоях у працы.
Крэатыўны і рэнтабельны спосаб вядзення бізнесу
Для таго, каб вы мелі магчымасць больш эфектыўна працаваць з вашымі кліентамі, заўсёднымі ці магчымымі, разам з кожным новым Макам пастаўляецца моцны, падсвядома зразумелы пакет дадаткаў iLife, які дапаможа распавесці больш пра ваш бізнес пры дапамозе лічбавага фота, рэкламных ролікаў, музыкі і DVD-медыя. Праграма Keynote, напрыкад, служыць для стварэння прэзентацый высокай якасці з выкарыстаннем 3D-тэхналогій і прывабнай анімацыі. Патрэбны web-сайт? Вашая мэта можа быць лёгка дасягнута пры дапамозе сэрвіса .Mac. І, канешне ж, на Маку цудоўна працуюць асноўныя праграмы для крэатыву – Adobe Photoshop і Macromedia Contribute, дзякуючы якім вы можаце лёгка адаптаваць вашыя брэнд- ці вэб-кампаніі да сваіх маркетынгавых патрэбаў, зэканоміць грошы і паспяхова развіць бізнес. Выкарыстанне моцных бізнес-рашэнняў Apple значна скараціць час, змарнаваны на выкананне штодзённых аперацый, у якой бы галіне вы не працавалі.
Магутныя партатыўныя рашэнні для мабілізацыі вашага бізнесу
З партатыўнымі камп’ютарамі MacBook Pro і MacBook вы можаце працаваць дзе заўгодна, пашырыць сваю свабоду пры дапамозе рашэнняў для бесправадной сувязі AirPort Extreme, убудаванай карткі Ethernet і пратакола 802.11g (”WiFi”). Ноутбук Apple цудоўна працуе ў любым сеткавым асяроддзі - ў офісе, дома, у кавярні ці гатэлі. Стварыце сваю бесправадную сетку пры дапамозе AirPort Extreme ці партатыўнага AirPort Express. Шырокаэкранны 17-цалёвы PowerBook можа лёгка пераўтварыцца ў мабільную платформу для прэзентацый і здзівіць вашых кліентаў ці парнёраў. Нарэшце, Макі сінхранізуюць такую важную інфармацыю, як спіс кантактаў ці календар з вашым мабільным тэлефонам ці КПК праз Bluetooth, таму неабходная інфармацыя заўсёды будзе ў вас пад рукой.





