Кампутары Mac - дапамагаюць падрыхтаваць падрыхтаваць школьнікаў і студэнтаў да будучыні. Сучасныя навучэнцы належаць "лічбаваму" пакаленню. Для іх стварэнне мультымедыйных матэрыялаў - гэта натуральны і сапраўдны спосаб самавыяўлення. У Mac ужо ўбудаваныя ўсё неабходныя функцыі для стварэння лічбавых мультымедыйных матэрыялаў таму, што кампанія першую чаргу арыентуецца на сектар адукацыі, калі распрацоўвае кампутары і праграмнае забеспячэнне. У кампутараў Mac ёсць шэраг пераваг перад іншымі платформамі. Вось асноўныя з іх.
Бяспека
Кампутары Mac абсалютна бяспечныя для здароўя дзяцей - гэта пацвярджаюць адпаведныя сертыфікаты. Бяспечны манітор з высокім распазнаваннем і выразнасцю, эрганамічная клавіятура, элегантная мыш робяць працу з кампутарам Mac выключна прыемнай і камфортнай для карыстальніка.
Надзейнасць
Кампанія Apple выпускае і кампутары, і аперацыйную сістэму, чым забяспечвае дасканалую надзейнасць. Мадэлі кампутараў адмыслова распрацоўваліся з улікам патрэбаў настаўнікаў і навучэнцаў. Вучэбныя кампутары выкананыя ў корпусе "усё-ў-адным", што спрашчае іх эксплуатацыю ў адукацыйных установах.
Прастата карыстання
Аперацыйная сістэма высокаінтэрактыўная і простая для засваення, з яе дапамогай можна лёгка атрымаць доступ да дадаткаў, файлаў і інтэрнэту, а таксама падключаць самыя папулярныя сучасныя лічбавыя прылады. Паколькі драйверы большасці лічбавых фотаапаратаў, відэакамер і прынтэраў ужо ўбудаваныя ў Mac OS X, аперацыйная сістэма распазнае іх у той жа момант, калі вы толькі падключаеце іх да кампутару.
Багатыя функцыянальныя магчымасці
Кампутар аснашчаны неабходнымі раздымамі для падключэння разнастайных знешніх прыстасаванняў, у першую чаргу лічбавых фота і відэакамер, прынтэраў і сканераў, а таксама да кампутарных сетак і тэлефонай лініі. Убудаванае прыстасаванне чытання/запісу кампакт-дыскаў (CD и DVD) робяць Mac моцным цэнтрам лічбавай апрацоўкі любой інфармацыі. Дзякуючы гэтым магчымасцям навучанне становіцца цікавым, займальным і наглядным.
Кампактнасць
Кампутары Mac займаюць зусім мала месца на працоўным стале дзякуючы арыгінальнаму тэхнічнаму рашэнню. Напрыклад, у яго няма мноства правадоў, і таму яго можна лёгка ўсталёўваць, да таго ж блытаніна правадоў на працоўным стале зведзена да мінімуму, а корпус iMac ці Mac mini значна меншы, чым большасць звычайных PC-манітораў.
Эканамічнасць
Падлічыце кошт валодання кампутарамі Mac. Першапачатковыя укладанні вышэйшыя, а затраты на іх тэхнічнае абслугоўванне і рамонт у шмат разоў меншыя і тэрмін службы, у сярэднім на 25% больш, чым для ПК. Як вынік - вы эканоміце сродкі, калі набываеце Mac.
Перспектыўнасць
Тэхніка Apple па закладзенных у ёй тэхнічных і праграмных рашэннях (у першую чаргу, аперацыйная сістэма Mac OS X, у аснове якой UNIX) на некалькі гадоў апярэджвае іншыя распрацоўкі, таму, калі вы набываеце кампутар Mac - вы ўжо сёння робіце крок у будучыню.
