З 20 па 23 лiстапада ў выставачным комплексе «Белэкспа» адбылася выстава PTS'2007. На стэндзе кампаніі «Прэмiум бай», аднаго з партнераў Apple ў Беларусi, наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з новай лінейкай кампутараў iMac, сямействам ноўтбукаў MacBook і, канешне ж, з новым мадэльным шэрагам прайгравальнікаў iPod і аксэсуарамі да іх.
На гэтай выставе гурт J:МОРС - адзін з найбольш яскравых і сапраўды папулярных сучасных беларускіх выканаўцаў прэзентаваў свой беларускамоўны альбом «Адлегласць», рэліз якога адбыўся у дзень пачатку выставы на стэндзе «Прэмiум бай». Кожны госць меў магчымасць паслухаць песні з новага дыска, атрымаць аўтографы і падарункі ад музыкаў i ўбачыць лiмiтаваную серыю iPod у стылi J:МОРС з гравiроўкай, персанальным нумарам, спецыяльным футлярам, а таксма песнямі і відэа з альбому «Адлегласць».
Акрамя прэзентацыі першага ў Беларусі iPod-альбому, на стэндзе адбылося выступленне Dj Set у супрацоўнiцтве з "жывым" саксафанiстам Denis Sax з гурта IQ-48, а таксама Dj-марафон by Pavorot, які прадэманстраваў магчымасці тэхналогiй «Apple» усiм прыхiльнiкам клубнай музыкi i клубнага жыцця. Усе гэтыя музычныя дасягненні не маглі застацца без увагі арганізатараў выставы, таму кампанія «Прэмiум бай» была ўзнагароджана дыпломам падчас цэрымоніі ўрачыстага закрыцця PTS'2007.







