Tibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road ShowTibo'2008 і Apple Road Show

З 22 па 25 красавіка 2008 года у Мінску адбылася 15-я юбілейная міжнародная спецыялізаваная выстава Tibo '08, на якой кампанія «МакПрэс-кантынент» (гандлёвая марка «Белы Церам»), аўтарызаваны партнёр Apple, пазнаёміла наведвальнікаў з найноўшымі ўзорамі прадукцыі «яблычнай» кампаніі.

На стэндзе кампаніі былі прадстаўлены: абноўлены кампутар «усё ў адным» iMac в суправаджэнні сваіх папярэднікаў — кампутараў iMac з мадэльнага шэрагу 2001-2006 гадоў, мініяцюрны кампутар Mac mini, звышмоцны Мас Pro і маніторы Cinema Displays. У сямействе ноўтбукаў MacBook і MacBook Pro у гэтым годзе папаўненне — новы звыштонкі і ультрапартатыўны MacBook Air. Менавіта ён стаў разынкай выставачнага стэнду і выклікаў найбольшы інтарэс яго гасцей.

Таксама на стэндзе можна было пазнаёміцца са ўсім мадэльным шэрагам плэераў iPod — з самым маленькім плэерам ў свеце iPod shuffle, iPod nano з функцыяй прайгравання відэа, ёмісты iPod classic і ультрасучасны iPod touch з сэнсарнай тэхналогіяй і падтрымкай Інтэрнэт браўзінга.

Праз усяго некалькі дзён пасля закрыцця выставы Tibo '08 у сталічным кінатэатры «Цэнтральны» адбылося першае ў Беларусі маштабнае шоў прафесійных рашэнняў Apple Road Show, якое сабрала разам прафесіяналаў і карыстальнікаў прадукцыі кампаніі Apple.

Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства сталі Аляксей Куляшоў (мэнэджер па развіццю бізнесу Apple у краінах СНД кампаніі iPro) і Аляксей Дубаў (продакт-мэнэджер Apple IMC Ukraine), які ў падчас першага інфармацыйнага блока Road Show пазнаёміў наведвальнікаў з тым, як з дапамогай прадуктаў Apple прафесійна стварыць кліп, адрэдагаваць відэа, апрацаваць музычнае твор, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў.

Другі аглядальны блок быў арыентаваны на пачынаючых Mac-карыстальнікаў і карыстальнікаў PC-кампутараў, якія цікавяцца прадукцыяй Apple альбо тых, хто збіраецца перайсці на Mac. Гэтая частка семінара была прысвечана агляду сучаснага мадэльнага шэрагу прадукцыі Apple — стацыянарным і партатыўным кампутарам Mac, а таксама прэзентацыі асноўных функцый аперацыйнай сістэмы Mac OS X Leopard і функцыях праграмнага забеспячэння, якое пастаўляецца з кожным кампутарам Mac. Пра тое, як зрабіць першы шаг насустрач прафесійным рашэнням Apple, распавёў Эдуард Місюк, кіраўнік аддзелу Apple кампаніі «Белы Церам».

У перапынках паміж інфармацыйнымі блокамі ўдзельнікі Road Show мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснай лінейкай кампутараў Mac, якая ў поўным аб'ёме была прадстаўлена ў холе кінатэатра «Цэнтральны».

Спасылкі па тэме: