Агляд прайгравальніка iPod 80Гб

"Новы iPod мае выдатную якасць прайгравання, дэманструе відэа, дазваляе праглядаць фотаздымкі, а таксама яго можна выкарыстоўваць як нататнік." Чытайце агляд новага плэера iPod на страронках хардварнага партала TechLabs. [5 сьнежня]

iMac на Core 2 Duo

"Калі ўлічваць «сур'ёзную» вылічальную моц цэнтральнага і графічнага працэсараў, iMac будзе бодрым працоўным інструментам для дызайнера, фатографа, архітэктара, апрацоўшчыка відэа, музыкі ці прадстаўніка любой іншай прафесіі, патрабавальнай да колераперадачы ды колькасці інфармацыі, што месціцца на экране. Ну і самае галоўнае — iMac на платформе Intel дазваляе дакрануцца да цудоўнага, да Mac OS X і праграм лічбавага стылю жыцця ад Apple, а таксама мець пры гэтым магчымасць загружаць неабходныя і незаменныя па разных падставах Windows-дадаткі і гульні." Чытайце новы агляд на сайце Onliner.by. [1 сьнежня]

Новыя MacBook на базе працэсараў Intel Core 2 Duo

Кампанія Apple прэзентавала абноўлены мадэльны шэраг ноўтбукаў MacBook на базе працэсараў Intel Core 2 Duo з частатой да 2.0 ГГц. Новыя MacBook працуюць на 25% хутчэй сваіх папярэднікаў. Зараз убудаваны дыскавод SuperDrive дазваляе запісваць дзьвухслойныя DVD. Таксама павялічыўся аб'ём аператыўнай памяці і ёмістасць жорсткага дыска. [9 лістапада]

Apple для прафесіяналаў: агляд чатырох'ядравай працоўнай станцыі Mac Pro на базе Intel Xeon

"Mac Pro – гэта сістэма для прафесіяналаў. Гнуткая ды моцная, якой і павінна быць працоўная станцыя. Але хіба нехта казаў, што прафесіяналам не можа стаць кожны? Мы ўпэўнены ў адным — выбар Mac Pro будзе правільны ў любым выпадку, для сур'ёзнай апрацоўкі відэа ці простага запісу і апрацоўкі ўлюбёных фотаздымкаў, баяцца доўгага часу ўжывання наступнага эфекту ня прыйдзецца." Чытайце новы агляд на беларускім хардварным партале Techlabs.by. [26 кастрычніка]

Новы nano

"З новай версіяй nano наўрад ці здольны канкураваць які-небудзь з прадстаўленых на рынку сучасных партатыўных аўдыёплэераў." Да такой высновы прыйшоў Алег Прыдзюк, аўтар агляду новага плэера iPod nano, які размешчаны на беларускім партале Оnliner.by. [26 кастрычніка]

Ноўтбукі MacBook Pro на базе працэсараў Intel Core 2 Duo

Новая лінейка атрымала новы працэсар Intel Core 2 Duo з частатой да 2,33 ГГц. Прадукцыйнасць новых мадэлей павялічылася на 39%. Новыя 15- і 17-цалёвыя мадэлі MacBook Pro маюць SuperDrive дыскавод з падтрымкай дзьвухслойных DVD дыскаў. Акрамя таго, усе мадэлі зараз атрымалі інтэрфейс FireWire 800. [24 кастрычніка]

Новыя iPod nano у Беларусі

Малодшыя мадэлі новага пакалення iPod nano — iPod nano 2 GB Silver зараз даступныя і для беларускіх аматараў музыкі. Набыць плэеры iPod nano 2 GB Silver вы можаце ўжо сёння ў аўтарызаваных дылераў кампаніі Apple у Беларусі. Акрамя таго, мы з задавальненнем паведамляем аб зніжэнні кошту на ўсе плэеры папярэдняга пакалення, якія таксама можна набыць у афіцыйных партнёраў. [16 кастрычніка]

Apple прэзентуе iPod nano (PRODUCT) RED Special Edition

Кампанія Apple прэзентавала iPod nano (PRODUCT) RED Special Edition у межах дабрачыннай кампаніі Product Red, яка была ініцыявана салістам гурта U2 Боно. Частка грашовых сродкаў ад продажу iPod nano RED будуць пераведзены на рахунак фонда барацьбы са СНІДам у Афрыцы. Адметнай асаблівасьцю iPod nano RED з'яўляецца чырвоны колер корпуса. [16 кастрычніка]

Apple анансуе iTunes 7 з новымі функцыямі

iTunes 7 прапануе альбомны рэжім прагляду музычнай калекцыі, хуткую навигацыю па выявам да дыскаў і альбомаў і новы інтэрфейс. У левай панэлі бібліятэка iTunes падзелена на шэраг дадатковых раздзелаў, якія адлюстроўваюць кантэнт рознага фармата і знешнія прылады. Акрамя таго iTunes 7 мае ўбудаваны расейскамоўны інтэрфейс. [13 верасня]

Apple презентуе новы iPod shuffle

Абноўлены iPod shuffle з'яўляецца самым маленькім і зручным лічбавым музычным плэерам у свеце. Памеры новага плэера, які атрымаў стыльны алюмініевы корпус, састаўляюць 41 х 27 мм, а масса ўсяго 15 грамм. Новы iPod shuffle мае 1 Гбайт і змяшчае да 240 песень. [13 верасня]

Apple выпускае новы iPod nano

Кампанія Apple выпусціла цалкам абноўлены iPod nano. Новыя плэеры маюць алюмініевы корпус у пяці каляровых варыянтах — серабрысты, чорны, зялёны, сіні і ружовы. Ёмістасць плэера зараз састаўляе 2, 4 ці 8 Гбайт. Час працы батарэі павялічаны да 24 гадзін ад адной зарадкі. [13 верасня]

Apple прадстаўляе новы iPod

Кампанія Apple абнавіла iPod пятага пакалення. Зараз ёмістасць жосткага дыска плэера складае 30 і 80 Гбайт, што дазваляе змяшчаць па 7500 і 20000 песень адпаведна. Экран iPod стаў на 60% ярчэй. У камплекце з iPod пастаўляецца новая версія iTunes 7. [13 верасня]

Новы мадэльны шэраг iMac з Intel Core 2 Duo

Сёння кампанія Apple прадставіла новы мадэльны шэраг iMac, які зараз пабудаваны на базе працэсара Intel Core 2 Duo, што дазваліла павялічыць агульную прадукцыйнасць сістэм да 50% у параўнанні з папярэднімі мадэлямі iMac. Таксама новая лінейка iMac прадстаўляе 24-цалёвую мадэль. [6 верасня]

iWork '06 па-расейску

Кампанія Apple IMC Russia абвясціла аб рэлізе пакета кампанентаў расейскамоўнага інтэрфэйса iWork ’06, які прадстаўлены дзьвумя моцнымі праграмнымі дадаткамі для стварэння інфармацыйных файлаў рознага ўзроўню. Pages 2 дазваляе хутка ствараць вялізарную колькасць разнастайных дакументаў. Keynote 3 дапаможа распрацаваць прэзентацыі кінематаграфічнай якасці, раскадроўкі. Загрузіць пакет кампанентаў, які змяшчае абнаўленне програм Keynote 3.0.1v2, Pages 2.0.1v2, вы можаце з сайта Apple IMC Russia. Вы таксама можаце звяртацца да афіцыйных сэрвіс-партнёраў Apple у Беларусі, каб ўсталяваць абнаўленні. [6 верасня]

Праграма абмена батарэй для iBook G4 і PowerBook G4

Кампанія Apple абвясціла аб пачатку праграмы па абмену батарэй з элементамі вытворчасці кампаніі Sony Corporation of Japan, якія у рэдкіх умовах прадстаўляюць небяспеку перагрэву. Батарэі выкарыстоўваліся з кастрычніка 2003 года па жнівень 2006 года у партатыўных кампутарах: 12-цалёлы iBook G4, 12-цалёвы PowerBook G4 і 15-цалёвы PowerBook G4. Замена батарэй ажыццяўляецца праз сэрвісныя цэнтры Apple. Афіцыйны сэрвіс-партнёр Apple у Беларусі — кампанія "Белы Церам". [30 жніўня]

Apple прадстаўляе новы Xserve

Кампанія Apple прадставіла новы Xserve — 64-бітны сервер на базе дзьвух новых дзьвухядзерных процэсараў Intel Xeon з частатой да 3 ГГц пад кіраваннем Mac OS X Server Tiger. Таксама падчас презентацыі адбыдася дэманстрацыя Mac OS X Server 10.5 Leopard, рэліз якой чакаецца вясной 2007 года. Новы Xserve мае ў чатыры разы больш высокую агульную прапускную здольнасць, пераўзыходзіць Xserve G5 у тры разы па прапускной здольнасці аперацыйнай памяці, а таксама у два разы па прапускной здольнасці сістэм захоўвання. Максімальны аб'ём усталяванай аперацыйнай памяці павялічаны да 32GB, у базавай канфігурацыі Xserve даступны відэакарты ATI Radeon X1300. [8 жніўня]

Apple прэзентуе Mac Pro

Кампанія Apple прадставіла прафесійны кампутар Mac Pro, у якім выкарыстоўваюцца два новых дзьвухядзерных працэсара Intel Xeon з частатой да 3 ГГц. Новая сістэмная архітэктура забяспечвае ў два разы большае павялічэнне прадукцыйнасці ў параўнанні з Power Mac G5 Quad, што пераўтварае новый Mac Pro у ідэальную працоўную станцыю для самага патрабавальнага прафесіянала. [8 жніўня]

Apple дэманструе Mac OS X Leopard

На канферэнцыі распрацоўшчыкаў WWDC, кампанія Apple прадэманстравала новую аперацыйную сістэму Mac OS X 10.5 Leopard, выхад якой чакаецца вясной 2007. Сярод новых магчымасцей аперацыйнай сістэмы Leopard — дадатак Time Machine, які дазваляе ствараць рэзервныя копіі сістэмы з аўтаматычным абнаўленнем і аднаўленнем файлаў. Дадатак Spaces дазваляе хутка пераключацца паміж віртуальнымі працоўнымі прасторамі з дадаткамі для розных задач. [8 жніўня]

Інтэрграцыя iPod у аўтамабілі Ford, GM і Mazda

Apple абвясціла аб супрацоўніцтве з аўтамабільнымі кампаніямі Ford, General Motors і Mazda, што дазволіць улючаць рашэнні для простай і зручнай інтэграцыі з плэерамі iPod у большасць новых мадэлей аўтамабілей. Такім чынам, больш 70% аўтамабілей, якія будуць выраблены ў ЗША у 2007 годзе, атрымаюць падтрымку плэераў iPod. [7 жніўня]

Apple Mac mini Intel: другая інкарнацыя мінімалізма

"Mac mini практычна цалкам дазваляе рэалізаваць ідэю платформы для лічбавага дома. Вам ня трэба будзе набываць асобны DVD-прайгравальнік ці музычны цэнтр. А дзякуючы таму, што Mac mini – гэта ўсё ж кампутар, ёсць магчымасць мадэрнізацыі яго праграмнага забяспячэння, што ў сваю чаргу дазваляе дадаць падтрымку новых фарматаў. Да таго ж, ні водны DVD-плэер не дазваляе вам пасля прагляду фота ці відэа падключыцца да Сеціва, адрэдагаваць які-небудзь дакумент, адаслаць ліст бізнэс-партнёру." Чытайце новы агляд на партале Onliner.by. [2 жніўня]

MacBook: бюджэтны ноўтбук Apple

"MacBook будзе выдатным выбарам для большасці карыстальнікаў, якія даўно жадалі паспрабаваць Apple, але ў сувязі з некаторымі абставінамі не маглі набыць сабе гэтакі кампутар. Калі вы яшчэ не збіраецесь змяніць свой настольны PC на настольны Mac, а ноўтбука ў вас яшчэ не было, дык паспрабуйце набыць MacBook." Чытайце агляд самага даступнага мабільнага рашэння Apple на беларускім партале Onliner.by. [27 ліпеня]

Apple прэзентуе бесправадную Mighty Mouse

Сёння кампанія Apple прадставіла бесправадны варыянт папулярнай шматкнопкавай мышы Mighty Mouse, якая падключаецца да кампутара праз Bluetooth і выкарыстоўвае новы лазерны сэнсар высокага распазравання, што забяспечвае больш высокую плаўнасць ходу і адчувальнасць. [25 ліпеня]

Драйв-тэст: MacBook Pro — новае прафесійнае пакаленне ноўтбукаў Apple

Чытайце новы агляд беларускага аўтара Аляксея Садоўскага на "жалезным" рэсурсе www.ferra.ru. "Змена працэсарнай архітэктуры – далёка не адзінае абнаўленне ноўтбукаў «фруктовай кампаніі». Новыя мабільныя кампутары Apple атрымалі больш моцную відэакарту, убудаваную камеру, пульт адлеглага кіравання ды, што самае, відаць, незвычайнае, магчымасць запуску АС Windows без якіх-небудзь эмулятараў." [11 ліпеня]

Apple прэзентуе адукацыйную канфігурацыю iMac

Сёння Apple прадставіла новую канфігурацыю 17-цалёвага кампутара iMac, якая была распрацавана спецыяльна для сферы адукацыі. Адукацыйны iMac пабудаваны на базе працэсара Intel Core Duo 1.83ГГц, мае ўбудаваную відэа камеру iSight, і пастаўляецца з пакетам праграм iLife '06, што дазваляе навучэнцам і выкладчыкам аптымізаваць працэс навучання і стварыць творчую атмасферу у новым лічбавым класе. [6 ліпеня]

Apple выпускае Shake 4.1

Apple прадставіла новы ўніверсальны варыянт прафесійнага пакета кампазітынга Shake 4.1, у які дададзена падтрымка Intel-Макаў. Shake - гэта самая дасканалая ў індустрыі праграма для кампанавання арыентаваная на прафесійных карыстальнікаў на кінастудыях і студыях, якія займаюцца стварэннем візуальных эфектаў. Shake прапануе самы хуткі і незалежны ад распазнавання праграмны механізм рэндэрынгу і архітэктуру кампанавання, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання некалькіх глыбін колеру ў адным праекце. Праграма Shake выкарыстоўвалася ў стварэнні больш чым ста кінафільмаў, якія былі адзначаны разнастайнымі прызамі і прэміямі. [21 чэрвеня]

Apple прадстаўляе новы iPod U2

Кампанія Apple прадставіла новы iPod U2 Special Edition — вынік супрацоўніцтва паміж Apple, U2 і Universal Music Group. Новы iPod U2 з'яўляецца мадыфікацыяй пятага пакалення iPod 30 Гб, які можа захоўваць да 7500 песень, 25 000 фотаздымкаў і больш за 75 гадзін відэа. Плэер мае ўнікальны цалкам чорны корпус з подпісамі ўдзелькаў гурта U2 і чырвонае кола Click Wheel. Пакупнікі iPod U2 таксама атрымліваюць 30 хвілін эксклюзіўнага відэа ад U2 з iTunes Music Store. [7 чэрвеня]

Apple MacBook Pro: трэцця эпоха мабільнага "яблыка"

"Мадэль MacBook Pro цудоўна прадэманстравала сабе ў плане эрганомікі і зручнасці карыстання. Валодая, апроча ўсяго іншага, некаторымі даволі ўнікальнымі магчымасцямі (Apple Remote, падсветка клавіатуры, падтрымка ExpressCard), ноўтбук сапраўды можна назваць адным з самых перадавых рашэнняў на рынку". Чытайце агляд і тэст новага прафесійнага ноўтбука Apple на сайце Onliner.by. [5 чэрвеня]

Пераход з PC на Apple: нататкі світчэра

"Негледзячы на невялікую частку рынка, кампанія Apple у стане падтрымліваць і развіваць свой мадэльны шэраг кампутараў, якія працуюць на фірменай аперацыйнай сістэме Mac OS. Яна здольная выконваць большую частку задач айчынных карыстальнікаў і з'яўляецца рэальнай альтэрнатывай Windows", — менавіта да гэткай высновы прыйшоў Аляксей Грэчанінаў, які напісаў артыкул аб переходзе на новую для яго платформу і аперацыйную сістэму Mac OS. [2 чэрвеня]

Яблычны аркестр

Чытайце на сайце Onliner.by агляд і вынікі тэсціравання трох аўдыёнавінак з свету Apple: iPod Hi-Fi, аўдыёсістэмы Altec Lansing inMotion iM7 і маленькага iPod Radio Remote. [29 траўня]

Пакаленне NeXT

"Адным з новаўвядзенняў асяроддзя распрацоўкі ў новай Mac OS X, Mac OS 10.5 "Леапард" стане вяртанне магчымасці будаваць код для іншых платформ. Макі ўжо здольныя "круціць" у сваіх зграбна-элегантнай глыбіні Windows. Абвясціўшы аб пераходзе на архітэктуру Intel, Apple Computer вызваліла джіна з бутэлькі," — піша Алег Свіргстын у сваім новым артыкуле, які размешчаны на DeepApple.com. [22 траўня]

Apple прадстаўляе MacBook

Сёння Apple прэзентавала новую серыю партатыўных кампутараў MacBook, якая прадстаўлена 3 мадэлямі на базе працэсараў Intel Core Duo. Усе мадэлі маюць 13,3-цалёвы шырокафарматны глянцаваны дысплэй, бляскучы дызайн і працуюць у пяць разоў хутчэй, чым iBook і ў чатыры разы хутчэй, чым 12-цалёвы PowerBook. Разам з 15 і 17-цалёвымі MacBook Pro, новыя MacBook папаўняюць шэраг партатыўных кампутараў Apple на базе працэсараў Intel і замяняюць мадэлі iBook і PowerBook 12". [16 траўня]

iTunes для PC па-расейску

Кампанія Apple IMC Russia абвясціла аб рэлізе пакета кампанентаў расейскамоўнага інтэрфэйса iTunes 6.0.4 для PC. Пакет кампанентаў інсталюецца на ўжо ўсталяваную версію iTunes 6.0.4 для PC. Ён не з'яўляецца, як у выпадку з версіяй для Mac, абнаўленнем праграмы да v6.0.4. Пакет кампанентаў замяняе ў праграме iTunes ангельскі інтэрфэйс на расейскі. Расейскія кампаненты для iTunes вы можаце знайсці па адрасе: http://www.apple.ru/itunes/download. Інталяцыйны файл самой праграмы iTunes v6.0.4 вы можаце знайці тут: http://www.apple.com/itunes/download. [28 красавіка]

Apple прадстаўляе 17-цалёвы MacBook Pro

Кампанія Apple прадставіла 17-цалёвы MacBook Pro — ноўтбук з працэсарам Intel Core Duo, які мае новую сістэмную архітэктуру, што павялічвае яго прадукцыйнасць у пяць разоў у параўнанні з PowerBook G4. [27 красавіка]

Mac OS X v10.4.5 па-расейску

Кампанія Apple IMC Russia анасавала расейскамоўныя кампаненты для аперацыйнай сістэмы Mac OS X v10.4.5 для PowerPC Mac. Пры інсталяцыі пакета, адначасова адбываецца абнаўленне сістэмы да версіі 10.4.5. Гэты пакет можна інсталяваць на версіі сістэмы Mac OS X 10.4.0 - 10.4.5. Расейскамоўныя кампаненты вы знойдзеце па адрасе: www.apple.ru/macosx/download. [10 красавіка]

Apple прэзентуе Boot Camp

Apple прадставіла Boot Camp - бэта-версію праграмнага забяспячэння, якое дазваляе запускаць Windows XP на Mac з працэсарам Intel. Загрузіць гэта праграмнае забяспячэнне можна ўжо сёння. BootCamp таксама будзе ўбудавана ў наступную версію аперацыйнай  сістэмы Apple – «Leopard», якая будзе прадстаўлена на Міжнароднай Канферэнцыі Распрацоўшчыкаў Apple (Apple's Worldwide DeveloperConference) у жніўні. [7 красавіка]

iLife '06 па-расейску

Кампанія Apple IMC Russia прэзентавала расейскамоўныя версіі ўсіх праграм, якія уваходзяць у пакет iLife '06. Расейскія кампаненты для iLife '06 можна знайсці па адрасе: http://www.apple.ru/ilife/download. У пакет праграм iLife '06 уваходзяць наступныя дадаткі: iWeb, iPhoto, iMovie HD, iDVD, GarageBand. [21 сакавіка]

Сістэма мантажа і захоўвання медыя-дадзеных на платформе Apple

Кампанія Apple IMC Russia запрашае прафесіяналаў у галіне кіна- і відэавытворчасці прыняць удзел у семінары, які адбудзецца 31 сакавіка ў Маскве. Вядучы эксперт і кіраўнік дэпартамента прафесійных відэорашэнняў кампаніі Apple Computer Эрык Шарль раскажа аб рашэннях Xsan, Final Cut Pro і Cinema Tools, вопыце ўжывання тэхналогій Apple у кіна- і відэавытворчасці, а таксама аб новых цікавых праэктах кампаніі. [20 сакавіка]

Прэс-канферэнцыя "Кампутары Apple на базе працэсара Intel"

Аўтарызаваны дылер Apple у Беларусі, кампанія «Белы Церам», запрашае прыняць удзел у прэс-канферэнцыі і прэзентацыі першых кампутараў Apple на базе працэсараў Intel — iMac Core Duo, а таксама іншых прадуктаў кампаніі Apple. [6 сакавіка]

Apple прадстаўляе Mac mini з Intel Core Duo

Кампанія Apple прадставіла новы Mac mini з працэсарам Intel Core Duo, які працуе ў чатыры разы хутчэй сваіх папярэднікаў і прапануе яшчэ больш магчымасцей. Новы Mac mini мае неверагодна кампактны корпус и з'яўляецца цудоўнай магчымасцю для знаёмства з праграмным пакетам iLife'06. Пры дапамозе Apple Remote і Front Row, вы можаце дыстанцыйна кіраваць прайгаваннем музыкі, праглядам фотаздымкаў і відэа. [28 лютага]

Apple прадстаўляе iPod Hi-Fi

Кампанія Apple прадставіла iPod Hi-Fi - нашчэнт новую аудыё сістэму, якая бездакорна працуе з iPod і змяняе традыцыны погляд на хатнюю стэрэа сістэму. iPod Hi-Fi мае цудоўнымі акустычнымі характэрыстыкамі і гукам, які запаўняе сабой усю прастору. Створаная спецыяльна для iPod, інавацыйная сістэма «ўсё ў адным» можа быць падключана да сеткі ці працаваць ад шасці D-cell батарэй. iPod Hi-Fi лёгка кіраваць пры дапамозе пульта Apple Remote. [28 лютага]

AirPort Express і AirTunes

"У AirPort Express ёсць падтрымка ўсіх неабходных у працы тэхналогій, а таксама якаснае прайграванне музыкі. І ўсё гэта месціцца ў цудоўным ды кампактным корпусе. Відаць, гэта лепшая базавая станцыя з тых, што прадстаўлены на рынку..." Чытайце агляд бесправадных тэхналогій Apple на сайце Onliner.by. [8 лютага]

Apple прадстаўляе новы iPod nano памерам 1Гб

Кампанія Apple прадставіла новую мадель папулярнага музычнага плэера iPod nano памерам 1Гб, якая мае тыя ж функцыі што і мадэлі 2Гб і 4Гб ды змяшчае да 240 песень ці 15 000 фотаздымкаў. [7 лютага]

Месяц з iPod nano

З пункту гледжання пазіцыяніравання, сучасная лінейка плэераў Apple складзена проста безганебна — як бачыце, зрабіць выразны выбар можна без галаўнога болю і пакутлівых параўнанняў; дастаткова толькі выразна уяўляць свае запатрабаванні. Аднак, шчыра кажучы, шмат каму гэткая тэарэтычная база ўвогуле не патрэбная: страціць розум можна, ледзь пабачыўшы iPod nano на промаслайдзе. [30 студзеня]

Вынікі 1-га квартала 2006 фінасавага года Apple

Кампанія Apple абвясціла вынікі 1-га квартала 2006 фінансавага года, які скончыўся 31 снежня 2005 г. і стаў самым паспяховым у гісторыі кампаніі. За мінулыя 14 тыдняў абарачэнне кампаніі дасягнула 5,75 міліярдаў даляраў, Apple атрымала 565 мільёнаў чыстага прыбытку, ці 0,65 даляра на кожную акцыю. [20 студзеня]

Apple прадстаўляе новы iMac з працэсарам Intel Core Duo

Новы iMac працуе ў два разы хутчэй, чым яго папярэднікі. Добра вядомы сваім інавацыйным дызайнам iMac, зараз падтрымлівае дзьвух-ядзерныя працэсары, убудаваную відэа-камеру iSight для правядзення відэа-канферэнцый, тэхналогію Front Row ды Apple Remote - простая і моцная прылада для дыстанцыйнага кіравання. [11 студзеня]

Apple прадстаўляе MacBook Pro

MacBook Pro - першы ноўтбук Apple на аснове працэсара Intel Core Duo, моцнасць якога ў чатыры разы пераўзыходзіць PowerBook G4. MacBook Pro выкананы у цудоўным алюмініевым корпусе таўшчынёй усяго 2,5 см ды вагай 2,5 кг. Ён уключае ўбудаваную відэа-камеру iSight для правядзення відэа-канферэнцый, пульт дыстанцыйнага кіравання Apple Remote, а таксама праграмнае забяспячэнне Front Row. [11 студзеня]

Apple анансуе iLife ’06

iLife '06 прадстаўляе iPhoto 6 з палепшанай прадукцыйнасцю, новымі шаблонамі і тэхналогіяй Photocasting, якая дазваляе выкладаць фота ў Інтэрнэт, iMovie HD 6 з новымі тэмамі для стварэння фільмаў, iDVD 6, GarageBand 3, якая зараз з'яўляецца прыкладаннем для стварэння падкастаў на прафесійным узроўне. Таксама ў iLife '06 уваходзіць iWeb – новы дадатак iLife, які дазваляе даволі лёгка ствараць вэб-сайты з фотаздымкамі, блогі ды падкасты, а таксама мясціць іх на .Mac. [11 студзеня]

Apple анансуе iWork ’06

iWork '06 уключае новыя версіі Pages 2 і Keynote 3 з новымі функціямі, якія прапануюць карыстальніку магчымасць лёгка ствараць неабходныя дакументы і прэзентацыі. [11 студзеня]

Apple прэзентуе iPod Radio Remote

iPod Radio Remote сумяшчае зручнасць беспроваднаго дыстанцыйнага кіравання з новымі магчымасцямі FM радыё для iPod nano і iPod пятага пакалення. Для аматараў музыкі iPod Radio Remote стане зручным спосабам пошуку трэкаў і змянення гучнасці на iPod. На плэеры таксама можна слухаць FM радыёстанцыі, а ўся неабходная інфармацыя аб станцыі і песне выводзіцца на экран iPod. [11 студзеня]

Chrysler Group і Apple анансуюць інтэграцыю iPod

Chrysler Group забяспечыць поўную інтэграцыю музычных плэераў iPod у большасці мадэлей Chrysler, Jeep і Dodge вясной 2006 года. Вадзіцелі атрымаюць магчымасць слухаць свой iPod праз аўдыёсістэму аўтамабіля, выбіраць музыку па выканаўцах, альбомам ці плэйспісам, цэнтралізавана кіраваць прайграваннем і бачыць інфармацыю на дысплэі аўдыёсістэмы. Нагадаем, што сусветна вядомыя кампаніі, сярод якіх BMW, Mercedes-Benz і Volvo, ўжо прапануюць інтэграцыю сваіх аўтамабільных стэрэасістэм з iPod. Акрамя таго, вядучыя вытворцы аўтамабільных аксэсуараў зараз прапануюць вынаходкі для інтэграцыі iPod з большасцю мадэлей аўтамабіляў. [9 студзеня]

Эта страница по-русски