Цяжка палепшыць ідэальную кампутарную мыш, у якой ёсць усё, што неабходна. Новая мышь страціла свой хвост, але набыла больш фукцыянальнасці. Сутракайце Mighty Mouse — мыш з рэвалюцыйнай сістэмай скролінга Scroll Ball, якая дазваляе перамяшчацца ў любое месца на экране ў адзін дотык. Сэнсарная тэхналогія і магчымасць праграмавання чатырох кнопак. Зараз без правадоў.

Bluetooth

Хвост непатрэбны

Беcправадная мыш Mighty Mouse выкарыстоўвае бяспечную і надзейную тэхналогію Bluetooth і ідэальна пасуе для работы з капмутарам. Злучыце яе з любым кампутарам Мак, які падтрымлівае Bluetooth і бесправадной клавіатурай — больш даскалае працоўнае месца цяжка сабе ўявіць. Mighty Mouse працую ад аднаго ці дзвух элементаў сілкавання класа AA, што зніжае вагу і надае мышы больш мабільнасці.

Laser-guided Precision

Непахібнасьць лазернага кіравання

Дзякуючы сучаснай тэхналогіі кіравання з выкарысктаннем лазернага сэнсара, які ў 20 разоў больш дакладны, чым сэнсар звычайнай у аптычнай мышы, вы можаце карыстацца мышкай на любой паверхні. Яна аднолькава добра працуе на вашым офісным працоўным месцы ці маленькім століку ў кавярні.

Рухомая и "Магутная"

Спачатку была кнопка. Потым іх стала дзве. Пасля з'явіліся кола пракруткі, праграміруемыя клавішы і пераключальнікі. Але ніхто, за выключэннем Вашага Мака, не рабіў працу з мышкай настолькі простай і камфортнай. Да сённяшняга дня. Цяпер жа Mighty Mouse спалучае ў сабе магчымасці шматкнопкавай мышы, модны дызайн і эрганоміку Apple. Карыстайцеся ёй так, як лічыце неабнодным - у звыклым аднакнопкавым рэжыме ці з выкарыстаннем усіх новых функцый.

360 Degree Scrolling

Азірніціся

Час рухаецца па спіралі. Прастора пагнута. Чаму жа мыш павінны працаваць ў лінейным рэжыме? Праграмныя дадаткі патрабуюць больш, чым проста пракрутка угору і ўніз. Дзякуючы выкарыстанню Scroll Bar, які мясціцца прама пад пальцам, мыш Mighty Mouse дазваляе здзяйсняць 360-градусную пракрутку. Даследуйце самыя аддаленыя вугалкі вашых файлаў. Выкарыстоўвайце магчымасці панарамнага прагляду ў iPhoto. Пракручвайце часавыя шэрагі ў iMovie HD і Final Cut Pro, праходзьце па тактах у Garageband ды Logic pro — і ўсё ў адзін дотык. Mighty Mouse дае вам вялізарную прастору для дзейнасці.

Dashboard

Гэта сапраўдны клік!

Сэнсарная тэхналогія, якая выкарыстоўваецца ў Mighty Mouse, ператворыць гладкі маніпулятар у цудоўную двухкнопкавую прыладу. Але гэта яшчэ не ўсё: інжынеры Apple дадалі і звыклыя кнопкі па бакам Mighty Mouse. Пры націску на іх, можна актывізаваць Dashboard ці Exposé у Mac OS X Tiger ці прызначыць любыя зручныя дзеянні.

Mighty Mouse © Viacom International Inc. All Rights Reserved.

 
Набыць

Спіс аўтарызаваных дылераў і рэсэлераў у Беларусі.

Рэкамендаваны кошт

Рэкамендаваны для Беларусі кошт прадукцыі Apple.

Сэрвіс і падтрымкаСэрвіс і падтрымка прадукцыі Apple у Беларусі.