Мабільнасць

Мабільныя тэхналогіі Apple
 

Хто ў наш час не мабільны? Дома, у офісе, на занятках вам неабходна ствараць, рэдагаваць і мець доступ да кантэнту. Выбар патрэбнага ноўтбука можа палохаць і быць складаным працэсам. Гэтыя «уводзіны ў свет мабільнасці» дадуць парады, якія дапамогуць вам прыняць усвядомленае рашэнне пры набыцці ноўтбука, і распавядзе пра перавагі мабільных прапановаў ад Apple.

На што трэба звяртаць увагу?

Пошукі патрэбнага вам ноўтбука — нялёгкая справа, асабліва калі вы не маеце пэўных крытэраў. Тое, што не мела сэнсу ў выбары настольнае сістэмы (тэрмін працы батарэі і магчымасці безправадной працы ў сеціве) становіцца важным з выбарам ноўтбука. Вы баіцеся набываць ноўтбук таму, што Вам бракуе інфармацыі? Не хвалюйцеся. Азнаёмцеся з прыведзеным ніжэй спісам, у якім пералічаны характарыстыкі, на якія варта звярнуць увагу.

Памер і вага
Памер і вага: выбар мадэлі

Памятайце, што галоўнай прычынай набыцця ноўтбука ёсць магчымасць насіць яго з сабой. Тоўстыя, цяжкія і не энерганамічныя ноўтбукі могуць моцна стаміць вас да канца дня. Апроч таго, пераканайцеся, што ноўтбук мае аптычны дыскавод і ўсе неабходныя вам парты. Далей

Тэрмін працы батарэі

Як доўга вы зможаце працаваць без электрычнай крыніцы сілкавання? Як аптымізаваць наладкі эканоміі энергіі? Ці можна змяніць батарэю, не выключаючы ноўтбук? Як хутка ваш ноўтбук выходзіць з спячага рэжыму? Далей

Інтэрнэт і бесправадныя сеткі

Вам можа спатрэбіцца падключаць ноўтбук да Інтэрнэта ў розных месцах: дома, у офісе, у гатэлі, у кафэ і г.д., — што можа запатрабаваць змены сеціўных наладак. Наколькі гэта проста? Як вы падключаецеся да бесправадных сетак? Як вы забяспечваеце бяспеку сваёй працы ў іх? Далей

Mac OS X
Праца з экранам

Экран вашага ноўтбука мае абмежаваны памер. Якія сродкі дае вам сістэма для пошуку дакументаў, для пераключэння між вокнамі і праграмамі і для падключэння знешніх манітораў? Далей

Сінхранізацыя персанальных дадзеных

Mac OS X прапануе вам магчымасць сінхранізаваць персанальныя дадзеныя на розных кампутарах. Вы можаце сінхранізаваць вашую кантактную інфармацыю, календары і закладкі Safari пры дапамозе адзінага кліка. Проста і хутка. Ці ёсць у вашага ноўтбука ўбудаваная тэхналогія сінхранізацыі? Далей

Drivers
Падключэнне прыладаў

У дарозе вам, магчыма, часам трэба падключыць фота- альбо відэакамеру, КПК, знешні жорсткі дыск ці іншую прыладу. Вы ўпэўнены, што ў вас ёсць усе неабходныя для гэтага парты? Ці карыстаецеся Вы ўнутраным ці знешнім аптычным дыскаводам для запісу CD і DVD дыскаў у дарозе? Далей

Бяспека

Браць з сабой у дарогу Вашыя дадзеныя можа быць рызыкоўна, калі Ваш ноўтбук не мае надзейных сродкаў гарантыі бяспекі. Ці дастаткова надзейна ён хавае Вашыя паролі? Ці бароніць ён Вашыя дадзеныя ад збояў? Ці падтрымлівае ён найноўшыя тэхналогіі Wi-Fi кадавання? Ці стабільная ў Вас сістэма, ці абаронена яна ад вірусаў? Далей