MacBook, MacBook Air і MacBook Pro прапануюць вам моц і мабільнасць для сучаснага лічбавага стылю жыцця. Выбірайце тое, што больш падыходзіць вам — стыльныя MacBook у белым альбо чорным варыянце, ультапартатыўны і звышлёгкі MacBook Air ці MacBook Pro з моцным працэсарам для рашэння прафесійных задач.
MacBook. Разумная мабільнасць.
MacBook — ваш ідэальны кампаньён. Працуйце ў Інтэрнэт, дасылайце і атрымлівайце e-mail паведамленні, выконвайце дамашнюю работу, праводзьце відэаканферэнцыі з сябрамі (MacBook аснашчаны ўбудаванай відэакамерай iSight). Акрамя гэтага, камбінацыя моцнага працэсара Intel і пакета дадаткаў iLife дазваляе Вам не толькі працаваць, але й забаўляцца. Стварайце блогі, хатнія фільмы, мультымедыйныя падкасты, фотаальбомы альбо слайд-шоў з уласцівай Apple зручнасцю. Натуральна, вы можаце ўзяць з сабой MacBook, куды заўгодна, бо ён важыць зусім няшмат і забяспечвае да чатырох з паловай гадзін працы ў бесправадных сетках без падсілкоўкі батарэі. Вам на выбар прапануецца адзін з двух колераў корпуса MacBook: адпаліраваны белы альбо матавы чорны. Падрабязна
MacBook Air. Самы тонкі ноўтбук у свеце.
Пры таўшчыні 0,4 см у самым тонкім месцы, усяго 1,94 см у самым тоўстым месцы MacBook Air важыць не больш 1,36 кг і настолькі кампактны і лёгкі, што вы можаце насіць яго з сабой паўсюды. MacBook Air аснашчаны 13,3-цалёвым шырокафарматным дысплэям са святлодыёднай падсветкай, поўнапамернай клавіятурай з падсветкай, павялічаным трэкпадам, які распазнае некалькі кропак дакранання, убудаванай камерай iSight і новым працэсарам Intel. Створаны для бесправаднога сусвету, MacBook Air падтрымлівае тэхналогіі Wi-Fi і Bluetooth, а таксама дасяг к аптычным дыскам іншых кампутараў, што робіць яго неверагодна універсальным. З MacBook Air мабільныя кампутары набылі новы стандарт. Падрабязна
MacBook Pro. Творчая працоўная станцыя.
Найноўшыя працэсары Intel і новая высокапрадукцыйная архітэктура MacBook Pro дазваляюць вам не зніжаць сваю творчую прадукцыйнасць у дарозе. MacBook Pro адмыслова ствараўся для дарогі і прапануе сапраўдную моц стацыянарнай працоўнай станцыі, бесправадныя тэхналогіі і ўбудаваную відэакамеру iSight у корпусе таўшчынёю ўсяго 2.59 см (адна цаля). Ён важыць каля двух з паловай кілаграмаў і спецыяльна распрацаваны дзеля таго, каб заўсёды быць побач з вамі. MacBook Pro — гэта ідэальнае спалучэнне моцы, хуткасці, мабільнасці — зусім новае слова ў індустрыі мабільных кампутараў. Падрабязна


Працэсар Intel, якім аснашчаны кожны новы Mac — гэта, па сутнасці, два працэсарных ядра на адной мікрасхеме. Двухядзерны працэсар займае не больш месца, чым аднаядзерны, але забяспечвае падвоеную вылічальную моц.
Mac OS X усталёўвае новыя стандарты для сучасных АС: у яе уваходзіць паштовая праграма, вэб-браўзер, адрасная кніга, каляндар, дадаткі для стварэння і прагляду PDF, слоўнік, тезаўрус і яшчэ шмат чаго.