Навіны Apple.by
Apple прэзентуе абсалютна новы Mac mini
			<description>Кампанія Apple прадставіла цалкам абноўлены Mac mini ў неверагодна кампактным алюмініевым корпусе з графічным модулем, які забяспечвае падвоеную прадукцыйнасць, новым портам HDMI, а таксама новым слотам для карт SD. Mac mini — гэта самы эканамічны настольны кампутар у свеце і самы даступны спосаб карыстацца магчымасцямі Mac OS X, iLife і Mac OS X Snow Leopard Server. Mac mini з усталяванай аперацыйнай сістэмай Mac OS X Snow Leopard Server ідэальна пасуе для малога бізнесу ў якасці персанальнага сэрвера, які падтрымлівае электронную пошту, сінхранізацыю календараў, захоўванне дадзеных, запаснае капіраванне Time Machine, стварэнне вэб-сервераў Wiki і падкастаў высокай якасці, а таксама шмат іншага.</description>
Apple абнаўляе ноўтбукі MacBook Pro
			<description>Кампанія Apple прэзентавала абноўленыя мадэлі ноўтбукаў MacBook Pro з больш хуткімі працэсарамі, магутнымі графічнымі карткамі NVIDIA, а таксама акумулятарамі з павялічаным рэсурсам. У нязменна папулярным 13-цалёвым MacBook Pro усталяваны новы графічны працэсар NVIDIA GeForce 320M, які павялічвае прадукцыйнасць на 80%, і інавацыйны ўбудаваны акумулятар, разлічаны на 10 гадзін працы. Новыя 15- і 17-цалёвыя мадэлі MacBook Pro атрымалі працэсары Intel Core i5 ды i7, а таксама новую тэхналогію аўтаматычнага выбару графічнага працэсара, якая дазваляе плаўна пераключацца паміж магутным працэсарам NVIDIA GeForce GT 330M і эканамічным Intel HD.</description>
Другая канферэнцыя «Адукацыя 2.0»
			<description>27 сакавіка ў 12.00 на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск, вул. Гікала, 9 − 4-ы корпус БДУІР, ауд. 106) адбудзецца другая тэматычная канферэнцыя з серыі «Адукацыя 2.0», якая будзе прысвечана прадуктам кампаніі Apple. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі   Інтэрнэт-садружнасць клубаў iClubby, «Суполка карыстальнікаў Macintosh in Belarus (MiB)», пры падтрымцы кампаній Hi-Tech, IT-Max і БДУІР. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходная рэгістрацыя.</description>
Apple прадстаўляе Aperture 3
			<description>Кампанія Apple прадставіла Aperture 3 - чарговы рэліз праграмы для прафесійнай апрацоўкі і арганізацыі фотаздмыкаў. Новая версія Aperture 3 мае магутныя, але простыя ў выкарыстанні інструменты, якія дапамагаюць палепшыць якасць здымкаў, паказаць іх з лепшага боку і кіраваць вялікімі калекцыямі фотаздымкаў на Mac. Aperture 3 - гэта прафесійныя магчымасці ў спалучэнні з прастатой iPhoto. Загрузіце 30-дзённую версію для выпрабавання.</description>
Apple прадстаўляе iPad
			<description>Кампанія Apple прадставіла iPad — рэвалюцыйнае прыстасаванне, якое дазваляе карыстацца Інтэрнэтам і электронай поштай, глядзець фотаздымкі і відэа, слухаць музыку, запускаць гульні, чытаць электронныя кнігі і шмат чаго яшчэ. Сэнсарны экран iPad мае высокае распазнаванне і падтрымлівае рэвалюцыйны інтэрфейс Multi-Touch, што дазваляе карыстальнікам фізычна ўзаемаджейнічаць з праграмнымі дадаткамі і кантэнтам. Таўшчыня iPad усяго 1,27 см, а важыць ён 680 грамаў — значна менш, чым у любога ноўтбука ці нэтбука. iPad уключае 12 інавацыйных праграмных дадаткаў, які былі распрацаваныя спецыяльна для яго, а таксама падтрымлівае практычна усе 140 000 дадаткаў з крамы App Store. «iPad дае пачатак прынцыпова новай катэгорыі прыстасаванняў, якая дазволіць карыстальнікам узаемадзейнічаць са сваімі дадаткамі і кантэнтам у значна блізкай, інтуітыўнай і прыемнай форме, чым калі-небудзь раней», — сказаў Сціў Джобс, глава карпарацыі Apple.</description>